Freestyle preloader
Аквапарк Фристайл в центре Минска
Графік
Addressвул. Сурганава, 4А
Telephone number+375 (17) 287 97 00

Сустрэча з галоўным трэнерам і чэмпіёнамі па фрыстайле

Семейный сентябрь

6 красавіка на базе установы «РЦАП па фрыстайле» адбылася аўтограф-сесія з чэмпіёнамі па фрыстайле і галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Мікалаем Іванавічам Казека.

Фанаты алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай распавялі, як перажывалі за спартсменку падчас яе выступу на Алімпіядзе ў Пхенчхане, і шчыра дзякавалі за перамогу. Ганна у сваю чаргу падзялілася сакрэтам свайго поспеху, раскладам трэніровак і планамі на будучыню.

Сустрэча з галоўным трэнерам і чэмпіёнамі па фрыстайле    Сустрэча з галоўным трэнерам і чэмпіёнамі па фрыстайле

Прыхільнікі павіншавалі з перамогамі дзейсную чэмпіёнку свету, двухразовую чэмпіёнку зімовай Універсіяды 2019 і шматразовага прызёра этапаў Кубка свету Аляксандру Раманоўскую.

Усе жадаючыя змаглі задаць пытанні гуру не толькі беларускай, але і сусветнай лыжнай акрабатыкі Мікалаю Іванавічу Казека. Мікалай Іванавіч з задавальненнем распавёў, з чаго пачынаецца фрыстайл і як перамагчы страх.

Сустрэча з галоўным трэнерам і чэмпіёнамі па фрыстайле     Сустрэча з галоўным трэнерам і чэмпіёнамі па фрыстайле

І, вядома ж, кожны атрымаў аўтограф і фота са сваім кумірам на памяць!

Сустрэча з галоўным трэнерам і чэмпіёнамі па фрыстайле