Freestyle preloader
Графік
Addressвул. Сурганава 4а
Telephone number+375 (17) 287 97 00

Беларусы заваявалі Кубак Нацый

Семейный сентябрь

У Італіі завяршыліся камандныя спаборніцтвы па фрыстайле.

Беларускія спартсмены атрымалі безумоўную перамогу і заваявалі Кубак Нацый. На другім месцы размясцілася зборная Швейцарыі, зборная Казахстана - на трэцім.

Перамога беларускай зборнай па фрыстайле не была б такой яскравай без выбітных вынікаў нашых спартсменаў у індывідуальных спаборніцтвах.

Першае месца сярод жанчын заваявала Драбянкова Сняжана (Беларусь). Ярмашэвіч Яна (Беларусь) паднялася на другую прыступку п'едэстала. Бронзу заваявала Жолдас Аяна (Казахстан). Хромава Вольга (Беларусь) спынілася за крок ад п'едэстала і заняла чацвёртае месца.

Сярод мужчын лідэрам спаборніцтваў стаў Рот Ной (Швейцарыя). А вось другую і трэцюю прыступку п'едэстала заваявалі беларускія фрыстайлісты - Мітрафанаў Макар і Драбянкоў Ігар адпаведна.

Гарэлік Ілля (Беларусь) размясціўся на 5-м месцы, Цімерцаў Вячаслаў (Беларусь) - на 6-м, Кузьмін Андрэй (Беларусь) - на 7-м.

Дзякуй за перамогу! Дзякуй за працу! Мы - за вас! Краіна радуецца!