Freestyle preloader
Графік
Addressвул. Сурганава 4а
Telephone number+375 (17) 287 97 00

Электронныя звароты

Вы можаце прыкласці дадатковыя дакументы або матэрыялы ў электроннай форме, якія больш поўна раскрываюць сутнасць Вашага звароту. Для ўкладанняў дапушчальныя наступныя фарматы файлаў:  doc, txt, pdf, rtf, jpg, png, rar, zip, odt, tiff, docx.

 

Для таго, каб з Вамі маглі аператыўна звязацца, пакіньце, калі ласка, нумар кантактнага тэлефона

Вы можаце прыкласці дадатковыя дакументы або матэрыялы ў электроннай форме, якія больш поўна раскрываюць сутнасць Вашага звароту. Для ўкладанняў дапушчальныя наступныя фарматы файлаў:  doc, txt, pdf, rtf, jpg, png, rar, zip, odt, tiff, docx.

 

Для таго, каб з Вамі маглі аператыўна звязацца, пакіньце, калі ласка, нумар кантактнага тэлефона

Патрабаванні да электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Электронны зварот ва ўстанову «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле» накіроўваецца на адрас электроннай пошты або пры дапамозе электроннай формы на адрас info@free-style.by.

Для таго, каб з Вамі маглі аператыўна звязацца, пакіньце, калі ласка, нумар кантактнага тэлефона.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выклад сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

  • поўнае найменне юрыдычнай асобы; месца знаходжання юрыдычнай асобы; выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Парадак разгляду электронных зваротаў

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней чым за 15 дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, - не пазней 1 месяца.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў".

У выпадку, калі паступаюць электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў, яны носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні дырэктара ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле» могуць размяшчацца на афіцыйным сайце ўстановы ў Інтэрнэц без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.

Звароты, якія застаюцца без разгляду

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не ўтрымліваюць прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасы яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле»;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска.

Адкліканне электроннага звароту

Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіраванне заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

Абскарджанне адказаў на звароты

Адказ установы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле» на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў Міністэрстве спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

Абскарджанне адказаў на звароты ажыццяўляецца ў наступным парадку:

  • Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь пры паступленні такой скаргі правярае звесткі, якія змяшчаюцца ў ёй, і пры наяўнасці падстаў для станоўчага вырашэння выкладзеных у звароце пытанняў разглядае зварот па сутнасці або выдае адпаведным арганізацыям абавязковае для выканання прадпісанне аб належным рашэнні гэтых пытанняў, аб чым паведамляе заяўніка. Арганізацыя, якая атрымала такое прадпісанне, павінна выканаць яго ў названы ў прадпісанні тэрмін, але не пазней чым за адзін месяц і на працягу трох рабочых дзён паведаміць пра гэта ў вышэйстаячую арганізацыю, а таксама накіраваць адказ заяўніку.
  • Ответ организации на обращение или решение об оставлении обращения без рассмотрения по существу после обжалования в Министерстве спорта и туризма Республики Беларусь могут быть обжалованы в суд в порядке, установленном законодательством.
  • Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў Міністэрстве спорту і турызму Рэспублікі Беларусь могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
  • Разгляд Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь скаргі па сутнасці ажыццяўляецца ў парадку і тэрміны, устаноўленыя Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".